У ДУА "Спецыяльная школа № 14 г. Мінска" ўрачыста сустрэлі новы навучальны год. Святочная лінейка аб'яднала навучэнцаў, іх бацькоў, педагогаў і ганаровых гасцей.
У ліку гасцей мерапрыемства намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч і намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Мікалай Бабёр.
На першым уроку Мікалай Бабёр перадаў школе карысныя і займальныя падарункі: ілюстраваныя атласы, інтэрактыўныя скрэтч-карты Рэспублікі Беларусь, а таксама іншыя геаграфічныя матэрыялы. Яны дапамогуць хлопчыкам і дзяўчынкам адкрываць для сябе гісторыю, прыроду і прыгажосць роднай краіны.
«1 верасня - гэта дзень, які заўсёды выклікае самыя цёплыя пачуцці. Ён нагадвае аб школьных сябрах, першых адкрыццях, мудрых настаўніках і імкненні даведвацца новае», - адзначыў Мікалай Бабёр.
Няхай навучальны год прынясе навучэнцам цікавыя ўрокі, верных сяброў, натхненне, дасягненні і мноства добрых падзей!
Няхай навучальны год будзе лёгкім, прынясе мора прыемных успамінаў, выдатных адзнак! Поспехаў вам, радаснага настрою, натхнення, упартасці ў дасягненні пастаўленых мэт. Пакарайце новыя вяршыні ведаў разам з РУП "Белкартаграфія"!
З 1 кастрычніка 2022 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2021 г. № 367 уведзены дадатковы від пенсіённага страхавання – добраахвотнае дадатковае пенсіённае страхаванне.
Гэта праграма дае магчымасць кожнаму працуючаму грамадзяніну да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту (жанчыны - 58 гадоў, мужчыны - 63 гады) сфарміраваць дадатковую крыніцу пенсіённых выплат (другую пенсію) пры асабістым фінансавым удзеле з прыцягненнем у індывідуальныя пенсіённыя накапленні сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны.
РУП "Белкартаграфія" абнавіла камплект картаграфічнай прадукцыі па геаграфіі і гісторыі, астраноміі для ўсіх класаў - ад насценных карт да атласаў і контурных карт.
Для школ:
• створаны і перавыдадзены 20 насценных навучальных карт;
• падрыхтаваны 10 навучальных атласаў;
• перавыдадзены атлас «Сусветная гісторыя Новага часу XVI–XVIII стст.» для 7-га класа - з улікам усіх змяненняў і дапаўненняў у навучальным працэсе;
• завершана распрацоўка электроннага сродку навучання “Рэспубліка Беларусь. Фізічная карта» на рускай і беларускай мовах з уласным праграмным забеспячэннем.
Для ўстаноў вышэйшай адукацыі:
• спраектаваны і створаны 9 насценных навучальных карт;
• надрукаваны тыраж 6 насценных карт.
На гэтым праца не спыняецца. Па новай дзяржпраграме "Беларусь інтэлектуальная" ў планах на 2026 год:
Для школ падрыхтаваць:
• 54 насценныя карты па геаграфіі (40 выдаць ужо ў 2026 годзе);
• 32 насценныя карты па гісторыі (4 выдаць у гэтым годзе);
• Новы атлас “Гісторыя Беларусі ў кантэксце Сусветнай гісторыі (XIX – пачатак XXI ст.)”;
Для ўстаноў вышэйшай адукацыі вядуцца работы па стварэнні:
• 6 насценных карт па геаграфіі;
• 4 карты па краіназнаўстве на замежных мовах - англійскай, французскай і кітайскай.