Навiны

Навiны

Навіны за месяц
2026 - Год беларускай жанчыны
28.05.2026

Інтэрв'ю рэдактара РУП "Белкартаграфія" Людмілы Салдак у газеце "Звязда"


Штогадовы Міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!"
22.05.2026

Міждзяржаўным саветам па супрацьдзеянні карупцыі - органам галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!", адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.


Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарамі - Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Арменія, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкі.


Мэта праекта - прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да праблем карупцыі, заахвочванне і падтрымка творчых ініцыятыў дзяцей і моладзі.


Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:

"Лепшы відэаролік";

"Лепшы плакат";

"Лепшы малюнак".

Конкурсныя работы прымаюцца ў электронным выглядзе на афіцыйным сайце конкурсу



2026 - Год беларускай жанчыны
21.05.2026

Урадам зацверджаны рэспубліканскі план, накіраваны на ўсебаковае прызнанне ўкладу жанчын у развіццё краіны, падтрымку іх здароўя, сацыяльнага статусу і прафесійнай рэалізацыі.

Каардынатарам выканання праграмы назначана Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Год беларускай жанчыны стане маштабнай агульнарэспубліканскай ініцыятывай, якая аб'ядноўвае намаганні дзяржавы, грамадскіх аб'яднанняў, бізнесу і рэлігійных арганізацый. Яго мэта - канкрэтная падтрымка, стварэнне новых магчымасцей і ўмацаванне статусу жанчын ва ўсіх сферах жыцця.


Праграма мерапрыемстваў ахоплівае некалькі напрамкаў:

1. Фарміраванне вобраза і медыяпадтрымка

2. Здароўе і дабрабыт

3. Прызнанне ўкладу і ўмацаванне сям'і

4. Падтрымка прадпрымальніцтва і лідэрства

5. Сацыяльная і прававая абарона


Адзіны дзень інфармавання
20.05.2026

Тэма: "ТРЭНДЫ І НОВЫЯ НАПРАМКІ РАЗВІЦЦЯ ТУРЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ"


Гарадскі інфастрым. У гасцях у галоўнай студыі эксперты з: Нацыянальнага агенцтва па турызме, Інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск", гарадскога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, камітэта па ахове здароўя.





Паказаць яшчэ
Навіны за месяц