Прадукцыя

ШАРКАЎШЧЫНСКІ РАЁН. ШАРКАЎШЧЫНА

ШАРКАЎШЧЫНСКІ РАЁН. ШАРКАЎШЧЫНА
Апiсанне
На адным баку выдання размешчана падрабязная карта Шаркаўшчынскага раёна, на якой абазначаны: населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), расліннасць, гідраграфія і славутасці.
Прырода шчодра надарыла Шаркаўшчынскі край: пятую частку тэрыторыі раёна займаюць лясы. Тут размешчаны заказнікі рэспубліканскага значэння, у якіх пражываюць больш за 50 відаў знікаючых жывёл і птушак.
Не менш цікавыя і захаваныя архітэктурныя славутасці раёна. Напрыклад, архітэктурны ансамбль XVIII–XIX стагоддзяў у Гарадцы. У яго ўваходзяць сядзіба Плятэраў, капліца і царква Раства Багародзіцы, Міхайлаўскі касцёл. Цікавасць у турыстаў выклікае і аграгарадок Германавічы, у якім сёння можна ўбачыць Касцёл Праабражэння Гасподняга, пабудаваны ў 1787 годзе і які з'яўляецца яскравым прадстаўніком архітэктуры віленскага барока. Насупраць яго – сядзібна-паркавы ансамбль Шырынаў у стылі класіцызму, створаны ў канцы XVIII стагоддзя. У сядзібным 2-павярховым доме зараз размяшчаецца Германавіцкі музей культуры і побыту імя Язэпа Драздовіча. Знакаміты мастак доўгі час жыў і тварыў у гэтых месцах.
З Шаркаўшчынскім краем таксама звязана жыццё вядомага беларускага садавода-селекцыянера І.П.Сікора. У вёсцы Вялікія Алашкі працуе мемарыяльны музей, прысвечаны селекцыянеру, а фестываль «Яблычны спас», які там праводзіцца  з'яўляецца візітнай карткай раёна.
На другім баку выдання размешчаны падрабязны план гарадскога пасёлка Шаркаўшчына з указаннем назваў вуліц, нумарацыяй дамоў. Абазначаны ўсе значныя аб'екты інфраструктуры горада і славутасці.
Выданне будзе карысным для аматараў падарожжаў, аўтааматараў, жыхароў Шаркаўшчыны і яго наваколля.