У працяг серыі атласаў для дзяцей пра гарады Беларусі ў друк аддадзены атлас «Города Беларуси. Могилев».
З дапамогай геаграфічных карт юныя вандроўцы змогуць адправіцца ў незвычайную вандроўку па Магілёве, пазнаёміцца з самім горадам, яго месцам у свеце, яго развіццём і галоўнымі каштоўнасцямі.
Сачыце за нашымі навінамі на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць з'яўлення атласа ў продажы!
Заключнае паседжанне 11-й сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання адбылося ў Менску. Падчас сходаў быў адобраны шэраг законапраектаў, а таксама падведзены вынікі працы парламентарыяў за мінулыя пяць гадоў. Акрамя таго, Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ўручыла высокія ўзнагароды.
Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч удастоены Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за заслугі ў развіцці заканадаўства, вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Падрабязнасці чытайце на сайце Дзяржкаммаёмасці
З 8 па 13 красавіка ў БДУ праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "I Беларускі геаграфічны кангрэс".
11 красавіка ў рамках працы секцыі "Лічбавая рэальнасць у геадэзіі, картаграфіі і дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі" супрацоўнік РУП "Белкартаграфія" Кацярына Гваздзіцкая выступіла з дакладам "Аб развіцці тактыльнай картаграфіі". Тактыльная картаграфія – стварэнне рэльефнай картаграфічнай прадукцыі для людзей з парушэннямі зроку. Кацярына расказала аб тым, як адбываецца гэты працэс, дзе выкарыстоўваецца гэта прадукцыя, якія перспектывы па яе далейшаму прымяненню.
Дарэчы, ужо створаны і выкарыстоўваюцца тактыльная карта “Рэспубліка Беларусь. Фізічная карта», маштабу 1:1 500 000 і схема «Планеты сонечнай сістэмы».
Распрацаваны і прайшоў апрабацыю ў ДУА "Спецыяльная школа № 188 г. Мінска" атлас для 4-га класа "Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь» (27 карт на 34 старонках). У далейшым, з улікам атрыманага вопыту, плануецца адаптацыя і іншых школьных дапаможнікаў для выкарыстання вучнямі з парушэннем зроку.
Развіццё тактыльнай картаграфіі неабходна, у тым ліку, для забеспячэння навучальных устаноў Беларусі. Бо толькі за мінулы год у навучальных агульнаадукацыйных і дашкольных установах было зарэгістравана 2852 чалавекі з абмежаванымі магчымасцямі па зроку, з іх 569 чалавек – у школах-інтэрнатах.
10 красавіка адбылося ўрачыстае пашыранае пасяджэнне Савета факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ, прымеркаванае да 90-годдзя з дня заснавання факультэта.
З нагоды юбілею супрацоўнікам факультэта былі ўручаны граматы ад РУП "Белкартаграфія" за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для картографа-геадэзічнай галіны, а таксама за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы картаграфічных навучальных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Факультэту ад прадпрыемства былі прэзентаваны падарункі.
Віншуем усіх супрацоўнікаў факультэта з юбілеем!