Прадукцыя
ВИТЕБСКАЯ ОБЛАСТЬ
Апiсанне
     На старонках атласа дадзена даведачная інфармацыя аб геаграфіі, асаблівасцях рэльефу і клімату Віцебскай вобласці, характарыстыка яе рэк, азёр, прыроднага і жывёльнага свету.
     Для аматараў рыбнай лоўлі дадзена табліца рыбалова, з указаннем месцаў распаўсюджвання i лоўлі, час пачатку інтэнсіўнага клёва, каляндар i лепшы час лоўлі. Указаны віды рыбы асноўных вадаёмаў і рэк, а таксама найбуйнейшыя азёры Віцебшчыны і іх карты маштабу 1:30 000–1:65 000. Пералічаны арандаваныя вадаёмы для арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства.
     Аматары палявання знойдуць на старонках атласа пералік падведамасных падраздзяленняў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, адрасы і тэлефоны паляўнічых гаспадарак Віцебскай вобласці, адрасы і кароткую інфармацыю аб паляўніча-рыбалоўных базах, дамах паляўнічага і рыбака. У атласе дадзены пералік аб'ектаў спартыўна-аматарскага палявання, відаў паляўнічых жывёл з указаннем тэрмінаў, спосабаў і прылад палявання на іх.
     Выданне будзе карысна ўсім аматарам рыбнай лоўлі і палявання ў Віцебскай вобласці.