Прадукцыя

Брагінскі раён. Брагін. Камарын

Брагінскі раён. Брагін. Камарын
Апiсанне
Брагін – адзін з самых старажытных райцэнтраў Гомельскай вобласці. Па дадзеных археолагаў гарадзішча на месцы сучаснага пасёлка існавала ўжо ў XI–XIII стст. У 1147 годзе, калі Брагін быў упершыню згаданы ў летапісу, ён ужо быў адным з самых вялікіх і эканамічна развітых гарадоў Кіеўскай Русі.

З прычыны гістарычных падзей апошніх стагоддзяў, уключаючы катастрофу на Чарнобыльскай АЭС (54 населеныя пункты раёна адселеныя, 8 – пахаваныя), сёння Брагінскі раён не можа пахваліцца вялікай колькасцю гістарычных і архітэктурных славутасцяў. Але раёну ёсць чым здзівіць турыстаў.

У вёсцы Тэльман у маляўнічым парку канца XVIII стагоддзя можна знайсці Камень кахання ў форме сэрца. Існуе павер'е, што, калі маладыя пасядзяць на гэтым валуне, іх любоў будзе моцнай.

У мясцовым музеі можна загадаць жаданне дакрануўшыся да абломку рэдкага тыпу жалезна-каменнага метэарыта класа палласіт – метэарыта «Брагін» вагой у 38 кг. Усе, каму пашчасціла ўбачыць гэты метэарыт, паўтараюць, што апісаць яго словамі проста немагчыма: яго трэба ўбачыць. Летась на адным з аўкцыёнаў асколак гэтага метэарыта быў прададзены за 87 500$.

Яшчэ адным дзіўным месцам, у якім з нядаўняга часу дазволілі знаходзіцца турыстам, з'яўляецца Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Ва ўсіх жадаючых (пры ўмове выканання правілаў наведвання) сёння ёсць магчымасць на свае вочы ўбачыць беларускі бок (беларускую старану) зоны адчужэння.

На адным баку выдання размешчаны падрабязны план пасёлкаў Брагін (маштаб 1:9 000) і Камарын (маштаб 1:8 000), на другім баку – карта Брагінскага раёна ў маштабе 1:100 000, на якой паказаны населеныя пункты, гідраграфія, шляхі зносін, расліннасць і аб'екты інфраструктуры.

Наклад карты 1000 асобнікаў.