Прадукцыя
Веткаўскі раён. Ветка
Апiсанне
Веткаўскі раён размешчаны на паўночным усходзе Гомельскай вобласці. Людзі засялілі тутэйшыя землі яшчэ ў эпоху неаліту, пра што сведчаць множныя археалагічныя помнікі.

У XVII стагоддзі на гэтых землях сталі асядаць стараверы, якія падвергліся ганенням ў Маскоўскай дзяржаве. Менавіта яны заснавалі Ветку ў 1865 годзе. У канцы XVII–XVIII стст. Ветка ператварылася ў буйны гандлёвы і рамесны цэнтр.
З Веткаўскай слабады стараверства распаўсюдзілася і на суседнія землі, а сам горад стаў своеасаблівай сталіцай стараверства.

Сёння візітнай карткай горада з'яўляецца музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, які праславіў Ветку далёка за яе межамі. Сам музей таксама размешчаны ва ўнікальным гістарычным будынку – доме купца Грошыкава – помніку архітэктуры ХІХ стагоддзя.

У музеі сабрана ўнікальная калекцыя старадрукаваных і рукапісных кніг, пачынаючы з XVI стагоддзя з Веткі, Масквы, Вільні, Кіева, Магілёва, у тым ліку з друкарняў Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца. У музеі захоўваецца некалькі сотняў абразоў. Таксама прадстаўлены прадметы побыту, ёсць інтэрактыўныя аддзелы, якія распавядаюць аб мастацкіх рамёствах і народных промыслах, прадметы археалогіі. У калекцыі сабрана велічэзная колькасць прадметаў ткацтва.

На адным баку выдання размешчаны падрабязны план горада ў маштабе 1:10 000, на другім баку – карта Веткаўскага раёна ў маштабе 1:100 000, на якой паказаны населеныя пункты, гідраграфія, шляхі зносін, расліннасць і аб'екты інфраструктуры.

Наклад карты 1000 асобнікаў.