Прадукцыя

ЧЕРИКОВ. ЧЕРИКОВСКИЙ РАЙОН

ЧЕРИКОВ. ЧЕРИКОВСКИЙ РАЙОН
Апiсанне
     На адным баку выдання размешчана падрабязная карта Чэрыкаўскага раёна, на якой абазначаны: населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), расліннасць, гідраграфія і славутыя мясціны.
     На другім баку выдання размешчаны падрабязны план Чэрыкава з указаннем назваў вуліц, нумарацыяй дамоў. Абазначаны ўсе значныя аб'екты інфраструктуры горада.
     Дзіўная прырода, багацце рэсурсаў, прыродна-кліматычныя ўмовы спрыялі засяленню чалавекам Чэрыкаўскага раёна ўжо ў каменным веку ў апошні ледніковы перыяд. Сляды ледніка можна ўбачыць і сёння: візітнай карткай Чэрыкава па праве лічыцца помнік прыроды рэспубліканскага значэння "Міжледавіковы адклад", пароды якога маюць узрост каля 100 тысяч гадоў.
     Адным з асноўных гістарычных помнікаў горада з'яўляецца касцёл у Імя Панны Марыі ў неагатычным стылі, які быў збудаваны ў 1856 годзе. Таксама прыцягвае ўвагу турыстаў старажытны будынак былой турмы, пабудаваны ў 1853. Захаваліся ў горадзе і пабудовы канца XIX стагоддзя. Прыблізна ў гэты час у горадзе пабудавалі лякарню, хірургічны і тэрапеўтычны карпусы якой захавалі першапачатковы выгляд і працягваюць выконваць свае функцыі ў наш час. Сучасны Чэрыкаў – прыгожы і добраўпарадкаваны горад з багатай і цікавай гісторыяй.
     Выданне будзе карысным для аматараў падарожжаў, аўтааматараў, жыхароў Чэрыкава і яго наваколля.