Прадукцыя

ЛИОЗНЕНСКИЙ РАЙОН. ЛИОЗНО

ЛИОЗНЕНСКИЙ РАЙОН. ЛИОЗНО
Апiсанне
     Галоўным багаццем Лёзненскай зямлі з'яўляецца яго прырода: шматлікія рэкі і азёры, багаты жывёльны і раслінны свет, жывапісныя лясы і лугі надаюць гэтаму краю непаўторны каларыт. Лясы, якія займаюць каля 44% тэрыторыі раёна, населены разнастайнымі прадстаўнікамі флоры і фаўны. Ласі, алені, бурыя мядзведзі, рысі, дзікі, казулі, зайцы, бабры – далёка не ўсе прадстаўнікі жывёльнага свету, якіх можна сустрэць у тутэйшых лясах. На тэрыторыі раёна расце больш 20-ці рэдкіх раслін, а 15 відаў птушак, якія гняздуюцца ў ваколіцах Лёзна, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
     У свой час, Лёзна натхніла Марка Шагала на стварэнне такіх карцін, як «Дом у Лёзна», «Аптэка ў Лёзна», «Мяснік», «Прадавец жывёлы», «Цырульнік» і іншыя. «Гарадок – як на карцінцы», – пісаў мастак ужо ў сталым узросце, успамінаючы Лёзна.
     На адным баку выдання вы знойдзеце падрабязную карту Лёзненскага раёна, на якой пазначаны гідраграфія, населеныя пункты (з указаннем цэнтраў сельсаветаў), расліннасць і славутасці.
На другім баку размешчаны падрабязны план Лёзна з указаннем назваў вуліц, нумарацыяй дамоў. Пазначаныя ўсе значныя аб'екты інфраструктуры пасёлка і славутасці.
     Выданне будзе карысным для аматараў падарожжаў, аўтааматараў, жыхароў Лёзна і яго ваколіц.
     План пасёлка прадстаўлены ў маштабе 1:12 000, карта раёна - у маштабе 1: 100 000.