Прадукцыя

СЕННО. БОГУШЕВСК. СЕННЕНСКИЙ РАЙОН

СЕННО. БОГУШЕВСК. СЕННЕНСКИЙ РАЙОН
Апiсанне
     Першы ўспамін пра горад датуецца 1442 годам, але маюцца сведчанні, што Сянно існавала ўжо ў сярэдзіне XV стагоддзя. А засяленне тэрыторыі раёна чалавекам пачалося яшчэ ў каменным веку, пра што сведчаць стаянкі, курганы і гарадзішчы знойдзеныя на тэрыторыі раёна.
     З-за шматлікіх войнаў, якія пракаціліся па Сенненскай зямлі, гістарычных славутасцяў раёна да нашых дзён захавалася няшмат, але некаторыя з іх унікальныя. Напрыклад, паганскае капішча недалёка ад урочышча Бачарова, якое дзейнічала аж да пачатку XX стагоддзя; старая паштовая станцыя каля вёскі Каменка, пабудаваная ў гатычным стылі. Захоўваюць памяць раёна руіны касцёла ў вёсцы Застадолле, а так жа рэшткі сядзібы Свяцкіх у вёсцы Пламя, дзе, у свой час, пачынаў свой творчы шлях народны паэт Беларусі Янка Купала.
     Не толькі Янка Купала пакінуў свой след у гісторыі Сенненшчыны. Менавіта тут нарадзіліся выбітны партыйны і дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай працы Пётр Міронавіч Машэраў (в. Шыркі); Герой Савецкага Саюза Аляксандр Канстанцінавіч Гаравец (аг. Машканы); скульптар-манументаліст, Герой Сацыялістычнай працы, Народны мастак СССР, Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій другой ступені Заір Ісакавіч Азгур (в. Застадолле); пісьменнік Тадэвуш Заблоцкі, мастак Міхаіл Бельскі, паэты Алесь Жаўрук і Анатоль Вялюгін. А арнаментальная вышыўка мясцовай майстрыхі Матроны Маркевіч легла ў аснову арнаменту дзяржаўнага сцяга Беларусі.
     Галоўным багаццем Сенненскай зямлі з'яўляецца прырода. На тэрыторыі раёна размешчана 69 азёр, больш за 15 тысяч гектараў займаюць балоты. Недалёка ад вёскі Вароніна знаходзіцца другі па велічыні валун Беларусі – Чортаў камень, памеры якога складаюць 4 × 6 × 10,2 метра, а вага – 340 тон.
     Планы Сянно і Багушэўска дадзены ў маштабе 1:10 000, карта Сенненскага раёна ў маштабе 1: 100 000.