Прадукцыя

АТЛАС. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (XIX–пачатак XXI ст.)

АТЛАС. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ (XIX–пачатак XXI ст.)
Апiсанне
Навучальны дапаможнік прызначаны для 11 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь да выкарыстання ў адукацыйным працэсе.
Атлас змяшчае каля 60-ці наглядных карт і картасхем, мноства дыяграм, графікаў і параўнальных табліц, якія ілюструюць гістарычныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў перыяд XIX – пачатак XXI ст. У атласе прадстаўлены ваенна-палітычныя падзеі, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні, асноўныя этапы фарміравання тэрыторыі і станаўлення дзяржаўнасці на беларускіх землях.
Атлас «Гiсторыя Беларусi, XIX – пачатак XXI ст.» змяшчае наступныя раздзелы:


  • Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі. Развіццё дзяржаўнасці;
  •  Беларусь у сістэме міжнародных адносін;
  •  Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі;
  •  Утварэнне беларускай нацыі. Канфесійнае становішча Беларусі;
  •  Культура Беларусі.



Атлас дапамагае развіваць прасторавыя ўяўленні гістарычных падзей і фарміраваць гістарычнае мысленне.
Спецыяльны змест атласа распрацаваў А.М. Лукашэвіч.