Прадукцыя

АТЛАС. СУСВЕТНАЯ ГIСТОРЫЯ. XIX – пачатак XXI ст. 11 КЛАС

АТЛАС. СУСВЕТНАЯ ГIСТОРЫЯ. XIX – пачатак XXI ст. 11 КЛАС
Апiсанне
Атлас «Сусветная гісторыя, XIX – пачатак XXI ст.» ахоплівае гістарычны перыяд прыкладна ў стагоддзе. У гэты перыяд у свеце адбылося мноства найважнейшых гістарычных падзей: прайшлі рэвалюцыі і разбуральныя вайны (уключаючы дзве сусветныя); утвараліся і знікалі імперыі, дзяржавы, рэспублікі; ствараліся новыя саюзы, міжнародныя арганізацыі, альянсы. Цяжка пераацаніць значэнне гэтых падзей, бо менавіта яны аказалі непасрэдны ўплыў на лёс чалавецтва і на тыя праблемы, з якімі яму даводзіцца сутыкацца ў нашы дні.
Атлас складаецца з трох раздзелаў: свет у XIX – пачатку XX ст., свет у эпоху крызісу індустрыяльнага грамадства (1918–1945 гг.), краіны свету ў другой палове XX – пачатку XXI ст. Кожны раздзел змяшчае наглядныя інфарматыўныя карты, якія ілюструюць важныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў розныя гады на розных кантынентах, у рэгіёнах і краінах свету.
Атлас дазваляе развіваць прасторавыя ўяўленні гістарычных падзей і фарміруе гістарычнае мысленне. Атлас дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання ў навучальным працэсе.
Спецыяльны змест распрацавалі У.С. Кошалеў і Д.Г. Ларыёнаў